Спадчына: Мажэйка Фама Фаміч
Пятніца, 17 Верасень 2021 09:18
7 кастрычніка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Фамы Фаміча Мажэйкі (1936–2018), вучонага-хіміка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1990)
Фама Фаміч Мажэйка нарадзіўся 7 кастрычніка 1936 г. у в. Скураты Косаўскай гміны Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Калі яму было паўтара года памерла маці, у дзесяць страціў бацьку. Гадаваўся ў бабулі і сясцёр Жэні і Веры. У 1948 г. закончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы, у 1951 г. — сямігодку у в. Альшаніца, у 1954 г. — сярэднюю школу ў г. Косаве.
Панядзелак, 13 Люты 2017 09:41
7 кастрычніка 2016 года – 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Фамы Фаміча Мажэйкі, вучонага-хіміка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1990)
Фама Фаміч Мажэйка нарадзіўся 7 кастрычніка 1936 года ў вёсцы Скураты Косаўскай гміны Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У дзесяць гадоў застаўся сіратой, выхоўвалі яго бабуля і сёстры. У 1948 годзе закончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы, у 1951 годзе — сямігодку у в. Альшаніца, у 1954 — сярэднюю школу ў г. Косава.